Умовы супрацоўніцтва
Адкрытае акцыянернае таварыства «Барысаўскі завод пластмасавых вырабаў» прапануе індывідуальныя і выгадныя праграмы супрацоўніцтва.
Мы высока цэнім кожнага кліента і робім усё для забеспячэння камфортнай працы. Нашымі галоўнымі прынцыпамі працы з'яўляюцца:
- Адказнасць – мы ўсведамляем значнасць сваёй справы і цалкам выконваем узятыя на сябе абавязацельствы.
 - Адкрытасць і партнёрства — мы заўсёды гатовыя даць найлепшыя для пакупніка ўмовы супрацоўніцтва.
 - Прафесіяналізм — мы валодаем самым кампетэнтным кадравым складам і інвестуем у навучанне супрацоўнікаў прадпрыемства.
 - Самаўдасканаленне — мы пастаянна развіваемся і пашыраемся і не спыняемся на дасягнутых выніках.
 - Комплекснасць – мы падыходзім да вырашэння любых пастаўленых задач у комплексе, знаходзячы шляхі вырашэння шырокага спектру падзадач.
 
Мы гарантуем:
- хуткую апрацоўку заказаў;
 - гнуткую сістэму скідак;
 - высокую якасць прадукцыі;
 - своечасовую дастаўку ва ўсе рэгіёны Рэспублікі Беларусь і многае іншае.
 
Спіс дакументаў, неабходных юрыдычнай асобе для афармлення дагаворных адносін:
- Пасведчанне аб рэгістрацыі юрыдычнай асобы.
 - Статут або копію даверанасці (іншага дакумента), якія пацвярджаюць паўнамоцтвы на заключэнне дагавора пастаўкі ад імя кампаніі.
 - Інфармацыйны ліст з рэквізітамі і кантактнымі тэлефонамі кампаніі.
 
Магчымы запыт дадатковых дакументаў у залежнасці ад дагаворных умоў аплаты.
Спіс дакументаў, неабходных індывідуальнаму прадпрымальніку для афармлення дагаворных адносін:
- Пасведчанне аб рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка.
 - Інфармацыйны ліст з рэквізітамі і кантактнымі тэлефонамі кампаніі.
 
Дадаткова усю неабходную інфармацыю Вы можаце атрымаць, звярнуўшыся ў аддзел продажаў:
	 начальнік аддзела
	 Бычак Сяргей Анатольевіч
	 тэл.: +375 (177) 79-08-20
	 e-mail: bsa@bzpi.by
Мы рады запрасіць Вас да супрацоўніцтва і ўпэўнены, што ў нашай асобе Вы знойдзеце надзейнага і пастаяннага партнёра!

