Аб прадпрыемстве
ГІСТОРЫЯ, ДЗЕЙНАСЦЬ, КАШТОЎНАСЦІ
Адкрытае акцыянернае таварыства «Барысаўскі завод пластмасавых вырабаў» - гэта шматпрофільнае прадпрыемства, якое ажыццяўляе сваю дзейнасць па наступным кірункам:
- вытворчасць і рэалізацыя прадукцыі - вырабаў з пластычных мас, другаснай палімернай сыравіны, тавараў бытавой хіміі;
- аказанне паслуг - вытворчасць прэс-формаў, правядзенне выпрабаванняў прадукцыі ва ўласным акрэдытаваным выпрабавальным цэнтры, а таксама паслугі, якія аказваюцца насельніцтву (рознічны гандаль, грамадскае харчаванне).
У гэтым жа годзе была выпушчана першая прадукцыя. Сёння вытворчыя плошчы прадпрыемства размяшчаюцца на 2 пляцоўках.
Мы аб'ядноўваем ў сабе ўсе вядомыя ў цяперашні час тэхналогіі перапрацоўкі пластычных мас: ліццё пад ціскам, экструзія, выдзіманне, ратацыйнае фармаванне, прэсаванне.
- выкарыстанне ўсіх вядомых у цяперашні час тэхналогій перапрацоўкі пластычных мас: ліццё пад ціскам, экструзія, выдзіманне, ратацыйнае фармаванне, прэсаванне;
- высокая кампетэнтнасць і кваліфікацыя супрацоўнікаў прадпрыемства;
- якасны канчатковы прадукт, які вядомы на рынку;
- правераныя часам і надзейныя пастаўшчыкі зыходнай сыравіны і матэрыялаў;
- шырокая вядомасць прадпрыемства ў грамадскасці;
- станоўчы ўзровень рэпутацыі на рынку і давер кліентаў;
- надзейныя кліенты на ўнутраным і знешніх рынках;
- шырокая геаграфія паставак прадукцыі ўласнай вытворчасці.
У сваёй дзейнасці вялікую ўвагу мы ўдзяляем асваенню новых інвестыцыйных праектаў і мадэрнізацыі тэхналагічнага парку абсталявання, каб заўсёды заставацца на вядучых пазіцыях, у найбольш поўнай меры задавальняючы патрабаванням рынку.
Ва ўсім свеце востра стаіць пытанне стану экалогіі і клопату пра навакольнае асяроддзе. З 2017 года, здаўшы ў эксплуатацыю аб'ект «Арганізацыя вытворчасці па перапрацоўцы другасных палімерных адходаў падвышанай забруджанасці», ААТ «БЗПВ» асвоіла новы від прадукцыі - рэгранулят (другасная палімерная гранула), які атрымліваецца ў выніку рэцыклінга адходаў поліэтылену падвышанай забруджанасці, здабываемых з цвёрдых камунальных адходаў. Такім чынам, палімерныя адходы атрымліваюць «другое жыццё» і ў выглядзе рэгранулята могуць быць выкарыстаны пры вытворчасці розных вырабаў з пластмас.
2000+ найменняў вырабаў
5 таварных груп
Палімерныя трубы і фітынгі
- трубы і фітынгі для вонкавых сетак халоднага водазабеспячэння;
- трубы і фітынгі для падземных газаразмеркавальных сетак;
- трубы тэхнічныя;
- трубы-абалонкі;
- трубы для пнеўматармазных сістэм.
Поліэтыленавая плёнка і плёначныя вырабы
- плёнка сельскагаспадарчая;
- мадыфікаваныя плёнкі (плёнкі з дадаткамі);
- плёнка ўпаковачная;
- плёнка тэрмаўсадачная;
- плёнка поліэтыленавая другасная;
- плёнка для мульчавання;
- рукавы палімерныя для захоўвання збожжа;
- пакрыцця для сянажных ям;
- поліэтыленавыя пакеты і мяшкі;
- стужкі сігнальныя, папераджальныя і загараджальныя.
Вырабы з пластмас
- вырабы для кухні;
- вырабы для дома;
- вырабы для саду і агарода;
- вырабы для дзяцей;
- вырабы для захоўвання і транспарціроўкі;
- палімерныя кантэйнеры для збору адходаў;
- блокі дарожныя;
- вырабы для добраўпарадкавання тэрыторыі.
Тавары бытавой хіміі
- вадкія сродкі для чысткі і мыцця;
- парашкападобныя сродкі для чысткі;
- сродкі для мыцця;
- тэхнічныя мыйныя сродкі;
- сродкі абароны раслін;
- клеі.
Рэгранулят (другасная палімерная гранула)
- гранула ПЭВЦ;
- гранула ПЭВЦ стрэтч;
- гранула ПЭНЦ.
Уся прадукцыя, якая вырабляецца ААТ «БЗПВ», адпавядае патрабаванням нацыянальных стандартаў Рэспублікі Беларусь і праходзіць выпрабаванні ва ўласным акрэдытаваным выпрабавальным цэнтры. Сістэма менеджменту якасці адпавядае патрабаванням СТБ ISO 9001.
Вопыт і высокая кваліфікацыя нашых супрацоўнікаў дазваляюць упэўнена працаваць у самых складаных сітуацыях, гарантуючы высокую якасць прадукцыі і надзейнасць партнёрскіх узаемаадносін.
З дня ў дзень мы заваёўваем давер кліентаў і бачым у іх галоўную каштоўнасць. ААТ «БЗПВ» заўсёды рады новым магчымасцям супрацоўніцтва і рэалізацыі сумесных праектаў!